Навіна праекта

Вярнуцца да падзей
2 Верасень

30 жніўня адбылася чарговая онлайн-сустрэча рабочай групы партнёраў Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Будаўніцтва рэгіянальных Цэнтраў даследаванняў і захавання помнікаў” у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020”. З нашым вядучым партнёрам Падляшскім музеем у Беластоку абмяркоўваліся пытанні аб ходзе рэалізацыі праекта – рамонтныя работы ў памяшканнях Центра, выбар і закупка абсталявання для рэстаўратараў і іншыя рабочыя моманты.

Праект накіраваны на стварэнне па абодва бакі мяжы двух аналагічных Цэнтраў даследаванняў і захавання аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны. Агульны бюджэт праекта складае 1 341 982,36 еўра, бюджэт беларускага боку 552 267 еўра.

Дадзены дакумент быў выраблены пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках Праграмы ТГС-ЕИС “Польшча-Беларусь-Украіна” 2014-2020. За змест дадзенага дакумента выключную адказнасць нясе УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, і ні пры якіх умовах дадзены змест не можа расцэньвацца як пазіцыя Еўрапейскага саюза, Органа кіравання або Сумеснага тэхнічнага сакратарыята Праграмы ТГС-ЕИС “Польшча-Беларусь-Украіна” 2014-2020.