Новыя археалагічныя знаходкі можна ўбачыць у Старым замку

Вярнуцца да падзей
3 красавік

Археолагі прадставілі чарговую невялікую выстаўку “Мода XIII–XIV стст.”

На выстаўцы прадстаўлены прадметы, якія былі выяўлены за апошнія месяцы пры раскопках Замкавай гары ў Гродне. Усе прадметы датуюцца XIII–XIV стст. Сярод іх асаблівую ўвагу прыцягваюць знаходкі са скуры: фрагменты скуранога пояса з цісненнем, дзіцячы бот і прыгожая гатычная аплікацыя. Працягваюць тэму аксэсуараў паясныя спражкі і накладкі на пояс. Апошнія, дарэчы, былі знойдзены на падлозе спаленай хаты. Вельмі разнастайныя падвескі і пярсцёнкі адлюстроўваюць не толькі змену моды, але і вераванні гарадзенцаў. Да ліку цікавых экспанатаў адносяцца закансерваваны фрагмент шахматнай дошкі, наканечнік ножнаў баявога нажа і брытва.