Падведзены вынікі конкурсу “Арт-панарама – 2022. Маладыя мастакі Беларусі”

Вярнуцца да падзей
27 май

Сёння, 27 мая былі падведзены вынікі конкурсу – галасавання і ўзнагароджаны удзельнікі-пераможцы рэспубліканскай выставы “Арт-панарама – 2022. Маладыя мастакі Беларусі”.

Галасаванне праводзілася ў трох намінацыях:

  1. Выбар журы ў складзе мастакоў БСМ

ГАРАДНІЧАВА ВАЛЕРЫЯ

Твор “Сувязь”. МДФ, дрот, змешаная тэхніка.

  1. Выбар супрацоўнікаў музея

КАШЧЭНКА КАЦЯРЫНА

Карціна “Вечар на Браслаўшчыне”. Палатно, алей. Мінск, 2022.

У намінацыі “выбар наведвальнікаў музея” з творамі “Пра што маўчаць сцены” перамагла ТАЦЦЯНА КАМЫШНІКАВА. Таццяна – гродзенская мастачка, працуе выкладчыкам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Астатнія пераможцы галасавання будуць павіншаваны і атрымаюць свае падарункі ў Мінску.

Нагадваем, што выстава экспануецца да 29 мая ўключна.

Чакаем вас!