Паважаныя наведвальнікі!

Вярнуцца да падзей
11 люты

🐯У экспазіцыі «Дзівосны свет прыроды» з’явіўся новы экспанат – амурскі тыгр.

Ці ведаеце вы, што …

🐅Тыгры лічацца самымі буйнымі прадстаўнікамі сямейства каціных, амурскі тыгр – самы буйны з усіх тыграў. Ён добра пераносіць высокія маразы дзякуючы густой зімовай поўсці, а чорныя папярочныя палосы выконваюць функцыю маскіроўкі. Радзімай амурскага тыгра з’яўляецца Далёкі Усход Расіі і Паўночна-Ўсходні Кітай. Падвід амурскага тыгра ўключаны ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды як від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Запрашаем вас наведаць экспазіцыю музея ў Новым замку і пазнаёміцца з гэтым найцікавейшым прадстаўніком жывёльнага свету!!!