11 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў сход аб выніках работы музея ў 2025 годзе і планах работы на 2026 год.
Сярод запрошаных ганаровых гасцей на сходзе прысутнічалі: намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Коханава Аксана Мікалаеўна, загадчык арганізацыйнага аддзела Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ясюкевіч Таццяна Ігараўна.






