Помнік Давыду Гарадзенскаму

Вярнуцца да падзей
25 май

25 мая ў 14 гадзін каля Новага замка адбылася сустрэча адмысловай камісіі па прыняцці помніка Давыду гарадзенскаму. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі міністэрства культуры, гродзенскай епархіі, супрацоўнікі гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў, мэр Гродна, а таксама скульптар і мецэнат помніка. Камісія канчаткова прыняла працу па мантажы помніка і адзначыла яго гатовым да ўрачыстага адкрыцця. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адраз мецэната Карабача Анатолія Анатольевіча.