Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вярнуцца да падзей
22 люты

На Нацыянальным правававым інтэрнэт-партале абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.

Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі:

  • * па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
  • * шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by;
  • * у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай “Канстытуцыя”.

Спампаваць або прачытаць праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вы зможаце клікнуўшы па выяве або на афіцыйным сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала па спасылцы https://president.gov.by/ru/gosudarstvo/constitution/constitution_project