У музеі прайшла акцыя “Юныя экскурсаводы”

Вярнуцца да падзей
19 люты

18 лютага ў Старым замку напярэдадні Міжнароднага дня экскурсавода, які адзначаецца 21 лютага, прайшла акцыя “Юныя экскурсаводы”. Навучэнцы выбралі самыя цікавыя для сябе прадметы з экспазіцыі і, паспрабаваўшы сябе ў ролі экскурсаводаў, распавялі аб экспанатах наведвальнікам музея.

Так, напрыклад, прагучалі аповяды пра ладдзю ХІІ стагоддзя, меч-фламберг, куфар-сейф і многае іншае.

Дзякуем навучэнцам Гродзенскай гімназіі № 1 імя Я.Ф. Карскага за ўдзел у акцыі.