Прэзентацыя карт фабрыкі Лапіных

Вярнуцца да падзей
5 Ліпень

Дарагія сябры! Радыя вам паведаміць, што ў суботу 8 ліпеня а 17 гадзіне адбудзецца прэзентацыя адноўленых карт фабрыкі Лапіных. У праграме сустрэча з аўтарамі карт, невялікая выстава, дзе будуць прадстаўленыя артэфакты з гісторыі гэтага прадпрыемства, фільм пра фабрыку Лапіных. Таксама будзе магчымасць набыць карты і згуляць у іх.

Месца правядзення прэзентацыі – Новы замак

Уваходны білет – 1 руб.

Сабраныя грошы пойдуць на новыя музейныя экспанаты, у тым ліку і лапінскія! Запрашаем!