Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню” прайшла ў Мінску

Вярнуцца да падзей
29 Чэрвень

Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прынялі ўдзел у канферэнцыі “Музей і культурная спадчына: гісторыя, сучаснасць, погляд у будучыню”, якая адбылася ў Мінску 27-28 чэрвеня. Яна была  прымеркавана да 25-годдзя адкрыцця спецыяльнасці “музейная справа и ахова гісторыка-культурнай спадчыны” на гістарычным факультэце БДУ.

Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі супрацоўнікі нашага музея. Дырэктар ГДГАМ Кітурка Юрый Віктаравіч вызначыў асноўныя спрэчныя пытанні ў рэстаўрацыі і музеефікацыі Старога замка. Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч распавёў пра экспедыцыі УК ГДГАМ па збору гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Гродзеншчыны ў 2005-2016 гг. З дакладам на тэму “Музей Фарнага касцёла ў Наваградку” выступіла Пачобут Наталля Аляксандраўна. Аб праблеме камплектавання і атрыбуцыі будаўнічай керамікі ў ГДГАМ распавёў Хацько Аляксандр Анатольевіч. А загадчык навукова-асветніцкага аддзела Макарчук Вольга Уладзіміраўна падзялілася вопытам правядзення квэста ў музеі.