«Раманс» Максіма Багдановіча прачыталі на сямі мовах свету!

Вярнуцца да падзей
8 люты
Супрацоўнікі літаратурнага аддзела УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» падрыхтавалі новы віртуальны праект«Максім Багдановіч на мовах свету».
Удзельнікамі праекта сталі будучыя медыкі – студэнты УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) і 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 2021).
Адзін з самых лірычных і музычных твораў Максіма Багдановіча «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…») з’яўляецца ўвасабленнем маладосці, кахання і красы жыцця.
У выкананні студэнтаў верш Максіма Багдановіча «Раманс» прагучаў на сямі мовах – беларускай, рускай, украінскай, нямецкай, французскай, англійскай, польскай.
Курыравала ўдзел студэнтаў у віртуальным праекце выхавацель інтэрната № 3 УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Церайкоўская Ірына Іванаўна.
Відэапрагляд па спасылцы: