Выстаўка “У пошуках дасканаласці” ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
6 люты

З 6 лютага 2021 г. ў Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “У пошуках дасканаласці” майстра Алены Панас. У экспазіцыі: карціны ў тэхніцы “ваўняная акварэль”, жаночыя галаўныя ўборы, абутак, аксэсуары ў тэхніцы “мокрага валення”, роспісы па тканіне, лялькі з пап’е-машэ і інш.

Прадстаўленыя на выстаўцы карціны “Валошкі”, “Золата палёў”, “Дасканаласць”,“Радавы маёнтак”, “Проста павер мне”, “Спадканне ўсляпую”, “На ўзбярэжжы мора” створаны шляхам папластовага накладвання тонкіх рознакаляровых ваўняных валокнаў на тканевую аснову, што ўтварае аб’ёмнасць і фактурнасць малюнка, а таксама дэманструе эфект падобны з мастацкімі творамі ў тэхніцы акварэлі.

Спалучэннем функцыянальных якасцей вырабаў з дэкаратыўнасцю вылучаюцца змешчаныя на выстаўцы жаночыя галаўныя ўборы, сумкі, абутак, выкананыя ў тэхніцы мокрага валення. Майстрыха ўмела выкарыстала ўсе магчымасці пластычнага, багатага па колеры і фактуры матэрыялу – воўны, эксперыментуе з формамі, увасабляючы ў вырабах свае мастацкія задумы.