Рэспубліканскі суботнік – 2024

Вярнуцца да падзей
20 красавік

“Праца чалавека трымае і ўздымае”

20 красавіка ў нашай краіне праходзіць Рэспубліканскі суботнік.

Калектыў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея далучыўся да мерапрыемства. Супрацоўнікі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый усіх нашых аб’ектаў: Новага і Старога замкаў, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы, а таксама будынка аддзела даследавання і рэстаўрацыі  аб’ектаў гістарычнай спадчыны.