Калектыў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея 18 красавіка далучыўся да Рэспубліканскага суботніка. Супрацоўнікі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый і ўнутраных памяшканняў Новага і Старога замкаў, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы, будынка аддзела даследавання і рэстаўрацыі аб’ектаў гістарычнай спадчыны.





