Семінар музеяў Гродзенскай вобласці

Вярнуцца да падзей
18 сакавік

16-17 сакавіка прайшоў абласны семінар дырэктароў і галоўных захавальнікаў фондаў музеяў Гродзенскай вобласці па тэме “Навуковае апісанне музейных прадметаў: праблемы атрыбуцыі”.

Арганізатарамі семінара сталі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Семінар адкрыла Сняжана Віктараўна Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры. Таксама выступіў дырэктар музея Кітурка Юрый Віктаравіч.

На семінары абмеркаваліся актуальныя пытанні работы музеяў вобласці.