У Музеі Максіма Багдановіча з 2 студзеня працуе выстаўка «Кніга – крыніца чыстая навукі», прымеркаваная да Міжнароднага дня адукацыі.
Кожны грамадзянін мае права на адукацыю. Узровень агульнай адукацыі абумоўлены патрабаваннямі вытворчасці, станам навукі, тэхнікі і культуры, а таксама грамадскімі адносінамі. Адукацыя дае магчымасць забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека ў будучым. Сапраўднай скарбніцай ведаў з’яўляецца кніга – крыніца духоўнага развіцця грамадства.
Міжнародны дзень адукацыі ўстаноўлены рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН у 2018 годзе і адзначаецца 24 студзеня. Галоўная яго мэта – прыцягнуць увагу да важнай ролі адукацыі ў развіцці кожнай краіны і забеспячэнні міру і дабрабыту.
Увазе наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены наступныя выданні:
- ▪️А. Пізон “Библіотека Самообразованія. Человек и животный міръ” (1903),
- ▪️Д. Аляевіч “Собирание бабочек и набивка чучел” (1905),
- ▪️“Читальня народной школы” (1899),
- ▪️З. Гансяроўская, Я. Вернер і Г. Вутке “Прырода з геаграфіяй для ІІІ класа” (1957),
- ▪️М. Кашын “Фізыка. Частка другая” (1924),
- ▪️“Зборнік програм і інструкцый па краязнаўству. Выпуск І” (1932),
- ▪️“Полныя решенія и объясненія всехъ алгебраическихъ задачъ” (1913),
- ▪️А. Грыневіч “Навука сьпеву” (1923),
- ▪️Н. Сакалоўскі “Пяць песень” (1949) і інш.
Таксама на выстаўцы экспануюцца сухія прэпараты матылькоў Eurema dina і Papilio machaon (махаон), гатавальня 1920–1930-х гг.
Запрашаем на выстаўку!
- Кошт – 10 капеек!
- Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.