У Музеі Максіма Багдановіча з 2 студзеня працуе выстаўка «Кніга – крыніца чыстая навукі»

Вярнуцца да падзей
5 студзень

У Музеі Максіма Багдановіча з 2 студзеня працуе выстаўка «Кніга – крыніца чыстая навукі», прымеркаваная да Міжнароднага дня адукацыі.

Кожны грамадзянін мае права на адукацыю. Узровень агульнай адукацыі абумоўлены патрабаваннямі вытворчасці, станам навукі, тэхнікі і культуры, а таксама грамадскімі адносінамі. Адукацыя дае магчымасць забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека ў будучым. Сапраўднай скарбніцай ведаў з’яўляецца кніга – крыніца духоўнага развіцця грамадства.

Міжнародны дзень адукацыі ўстаноўлены рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН у 2018 годзе і адзначаецца 24 студзеня. Галоўная яго мэта – прыцягнуць увагу да важнай ролі адукацыі ў развіцці кожнай краіны і забеспячэнні міру і дабрабыту.

Увазе наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены наступныя выданні:

  • ▪️А. Пізон “Библіотека Самообразованія. Человек и животный міръ” (1903),
  • ▪️Д. Аляевіч “Собирание бабочек и набивка чучел” (1905),
  • ▪️“Читальня народной школы” (1899),
  • ▪️З. Гансяроўская, Я. Вернер і Г. Вутке “Прырода з геаграфіяй для ІІІ класа” (1957),
  • ▪️М. Кашын “Фізыка. Частка другая” (1924),
  • ▪️“Зборнік програм і інструкцый па краязнаўству. Выпуск І” (1932),
  • ▪️“Полныя решенія и объясненія всехъ алгебраическихъ задачъ” (1913),
  • ▪️А. Грыневіч “Навука сьпеву” (1923),
  • ▪️Н. Сакалоўскі “Пяць песень” (1949) і інш.

Таксама на выстаўцы экспануюцца сухія прэпараты матылькоў Eurema dina і Papilio machaon (махаон), гатавальня 1920–1930-х гг.

Запрашаем на выстаўку!

  • Кошт – 10 капеек!
  • Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.