16 красавіка супрацоўнікі музея А.С. Развановіч, А.І. Саўчук, І.Л. Сайко і М.С. Міхаловіч выступілі з дакладамі на ХХII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г.Мінск). Тэмы выступленняў прысвечаны кніжным помнікам, якія захоўваюцца ў фондах музея, а таксама прадстаўлены ў экспазіцыі Музея Максіма Багдановіча.



