Урачысты прыём у піянеры адбыўся ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
1 люты

1 лютага 2022 года ў Новым замку прынялі ў піянеры вучняў 5-7 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 41 г.Гродна”. З часу адкрыцця школы гэта першыя вучні, якія папоўнілі шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Трыццаць шэсць школьнікаў з нецярплівасцю чакалі ўрачыстага моманту, калі ім упершыню павяжуць піянерскія гальштукі.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства супрацоўнікі музея правялі экскурсію для ўсіх удзельнікаў.

Новы замак быў выбраны не выпадкова для правядзення гэтага мерапрыемства, таму што 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці. А наш музей – менавіта тая ўстанова, дзе гісторыя ажывае.

Віншуем усіх вучняў, якія сёння сталі піянерамі!