Супрацоўнікі музея абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вярнуцца да падзей
3 люты

Калектыў УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” абмеркаваў Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На сходзе выступілі  Памочнік  Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х. Караеў, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама А.В.Клімовіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Д.В.Малевіч.

Найбольшую цікавасць выклікалі дапаўненні, якія датычацца захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама змяненні дзяржаўнага ладу.