Узнагарода за музейную-анлайн віктарыну знайшла свайго пераможцу!

Вярнуцца да падзей
7 Кастрычнік

Сёлета наш музей адзначае свой 100-гадовы юбілей, і напярэдадні гэтай знамянальнай даты ўсім жадаючым мы прапаноўвалі паўдзельнічаць у музейнай анлайн-віктарыне «100 гадоў-100 пытанняў”. Пасля падвядзення вынікаў нам было вельмі прыемна даведацца, што ў віктарыне актыўна ўдзельнічалі не толькі гродзенцы, але і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў РБ.

На гэтым тыдні прызы і дыплом першай ступені адправіліся ў сталіцу, да пераможцы нашай віктарыны, якім стаў жыхар Мінска Прыгодзіч Мікалай Уладзіміравіч. Мы былі рады не толькі асабіста павіншаваць і перадаць прызы Мікалаю Уладзіміравічу, але і атрымаць ад яго цёплы водгук і падзякі за нашу анлайн-віктарыну!

Удзельнікі, якія занялі 2 і 3 месца – гэта жыхары Гродзенскага рэгіёна, прызы і дыпломы ім будуць уручаны напярэдадні святкавання стагоддзя музея.

Яшчэ раз дзякуем усім за ўдзел у нашай юбілейнай віктарыне!