Вечар памяці вядомага гродзенскага мастака Аляксандра Раманавіча Захарава

Вярнуцца да падзей
24 Лістапад

25 лістапада а 16 гадзіне ў Новым Замку Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца вечар памяці вядомага гродзенскага мастака Аляксандра Раманавіча Захарава.

Мерапрыемства будзе дапоўнена выставай твораў аўтара з фондавых калекцый. Прагучаць вершы мастака ў выкананні яго жонкі Галіны Аляксандраўны Саварэнковай.

Аляксандр Раманавіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.Сябра Беларускага Саюза мастакоў.

 

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 71-86-83; 8(033) 3250058.