Выстаўка “Гродна сам і пра сябе”

Вярнуцца да падзей
15 Лістапад

З 11.11 у Новым замку пачынае працаваць выстаўка “Гродна сам і пра сябе”

Наш горад натхняў і працягвае натхняць на творчасць многія пакаленні мастакоў. Нездарма самая першая выява беларускага горада – гравюра “Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве”, зробленая мастакамі Гансам Адэльгаўзерам і Мацеем Цюнтам у 1567–1568 гг. Творцаў у нашым горадзе натхняе ўсё: магутны Нёман, старыя гродзенскія замкі, Каложская царква, вулачкі гістарычнага цэнтра.

Гэтая выстаўка прадстаўляе сабой своеасаблівы летапіс Гродна за апошнія сто гадоў, створаны мастакамі, якія жылі ў нашым горадзе або наведвалі яго, пачынаючы з 1920-х гадоў. Вы зможаце ўбачыць каля пяцідзесяці работ больш чым дваццаці мастакоў. Экспазіцыя дапоўнена кнігамі і часопісамі з выявамі Гродна, старымі літаграфіямі і паштоўкамі.

Пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў, работы якіх прадстаўлены на выстаўцы, можна з дапамогай пададзены ніжэй QR-код. Па QR-коду можна таксама ўбачыць, як выглядае гэтая частка горада зараз.

Уваходны білет для школьнікаў – 1,5 руб, для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 2 руб, для астатніх наведвальнікаў – 3 руб.