Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень работнікаў культуры.
7 кастрычніка ў Галерэі Тызенгаўза ў Гродне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму святу.
Сярод узнагароджаных і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея: дырэктар Юрый Віктаравіч Кітурка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Алена Іосіфаўна Рапінчук, загадчык мастацкага аддзела Алена Валер’еўна Русачак, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Марыя Сяргееўна Усманава.
Шчыра віншуем нашых калег, выказваем словы падзякі за ваш прафесіяналізм і адданасць музейнай справе!
