7 кастрычніка ва ўстанове культуры “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку” пачала працу часовая экспазіцыя “Знакі доблесці і гонару. Вайсковая форма і рыштунак кан. XVIII – 1-й пал. XIX ст.”.
Прадстаўленыя экспанаты (аўтэнтычныя элементы абмундзіравання, знакі адрознення і экіпіроўка ваеннаслужачых Расійскай імперыі, Аўстрыі, Францыі, Германіі) захоўваюцца ў музейным фондзе ўстановы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел супрацоўнікі нашага музея: загадчык аддзела найноўшай гісторыі Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч і загадчык аддзела гісторыі краю Траццякевіч Наталля Уладзіміраўна.
Для ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства Траццякевіч Н.У. правяла экскурсію.




