Віншуем з Днём археолага!

Вярнуцца да падзей
15 жнівень

15 жніўня адзначаецца Дзень археолага – прафесійнае свята археолагаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны.

Існуе некалькі версій з’яўлення гэтага свята, у тым ліку і вясёлыя. Па адной з іх, яшчэ да Другой сусветнай вайны, у адной з археалагічных экспедыцый, маладыя археолагі вырашылі ўнесці разнастайнасць у свае будні і прапанавалі адсвяткаваць дзень нараджэння знакамітага Буцафала – баявога каня Аляксандра Македонскага.

Распавядаюць, што кіраўнік экспедыцыі, які таксама меў пачуццё гумару, дазволіў зрабіць свята. Гэта было 15 жніўня – з часам нагода крыху забыліся, а свята сталі адзначаць рэгулярна як Дзень археолага.

Па іншых версіях гэты дзень прывязваюць да пачатку некаторых легендарных экспедыцый альбо археалагічных адкрыццяў.

Ёсць меркаванне, што мерапрыемства прымеркавана да дня з’яўлення на свет Таццяны Пассек, якая дамаглася значных поспехаў пры даследаванні Трыпальскай культурнай спадчыны. Яе знаходкі перавярнулі ўяўленне аб бытавых умовах плямёнаў, якія жылі пяць тысяч гадоў таму паміж Дунаем і Дняпром.

Кавалак за кавалкам збіраюць археолагі нашу гісторыю, нібы старажытную каштоўную вазу! Дзякуй вам за працу, цярпенне, кампетэнтнасць і вернасць сваёй любімай справе. Са святам!