Візіт сям’і Чацвярцінскіх у наш музей

Вярнуцца да падзей
13 жнівень
Ключевые слова:

Некалькі дзён таму наш музей наведалі прадстаўнікі сям’і Чацвярцінскіх, якія цяпер жывуць у Польшчы, Бельгіі, Канадзе і Францыі. Да 1939 года Чацвярцінскія валодалі вялікімі тэрыторыямі ў цяперашнім Шчучынскім раёне. Менавіта яны пабудавалі шыкоўны палац у Жалудку. 10 – 11 жніўня Чацвярцінскія наведалі фестываль кветак у Жалудку, паслухалі расказ пра гісторыю свайго рода. Пасля яны наведалі наш музей, дзе супрацоўнікі паказалі ім асабістыя рэчы, схаваныя Чацвярцінскімі на тэрыторыі свайго
палаца ў верасні 1939 года. Старэйшына рода Альберт Чацвярцінскі – унук апошняга ўладальніка Жалудка Альберта Чавярцінскага выказаў шчырую падзяку супрацоўнікам музея за тое, што захоўваюць памяць пра род, а таксама паабяцаў дапамагчы з перакладам дакументаў рода, якія захоўваюцца ў музеі.