Віртуальны праект «Гарадзенцы – Багдановічу». Чытае С. Глямбоцкая.

Вярнуцца да падзей
8 Кастрычнік

Віртуальны праект «Гарадзенцы – Багдановічу». Чытае С.Глямбоцкая.

Віртуальны праект «Гарадзенцы – Багдановічу» працягваецца. Наступны ўдзельнік праекта педагог, паэтэса Святлана Валянцінаўна Глямбоцкая.

Нарадзілася Святлана Валянцінаўна 27.03.1957 г. у г.Крустпілс Латвійскай ССР у сям’і афіцэра. Скончыла Бабровічскую сярэднюю школу Калінкавічскага раёна Гомельскай вобласці ў 1974 г., Валагодскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1979 г. Член Гродзенскага аддзялення РГА «Рускае грамадства», кіраўнік Гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея».

Дыпламант Адкрытага фестывалю гумару і эстрады (Гродна, 2010), намінант літаратурнага конкурса памяці Міхаіла Сопіна «Мы все на земле не случайны», (Волагда, 2014), дыпламант абласнога конкурса з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (Гродна, 2016).

Лонг-лістэр конкурса «Славянская лира 2016» у намінацыі «Поэзия. Свободная тематика» (Полацк, 2016). Лонг-лістэр конкурса «Славянская лира 2017» у намінацыі «Духовная поэзия. Дополнительная номинация» (Мінск, 2017). Лонг-лістэр конкурса «Славянская лира 2019» у намінацыях «Малая проза» і «Поэзия. Гражданская лирика» (Мінск, 2019).

Вершы надрукаваны ў калектыўных зборніках: «Прошу прощения, Земля» (1996 г.), «Каждый в ответе» (1997), «Помоги природе сам» (2002), «Роздум аб вайне» (2012), «Голос Надежды» (2008, 2011, 2013, 2015), “Поэзия – души движение” (2016, 2018), “Три свечи” (2017, 2018, 2019), «Память огненных лет» (2010, 2015, 2020); у часопісах: «Источник» (Волагда, 1998), «Берега» (Калінінград, 2016), «Вологодский ЛАД» (Волагда, 2018), «Вестник образования. Гродненский регион» (Гродна, 2019) і іншых перыядычных выданнях.

Паэтычны цыкл вершаў «К цветку – цветок» надрукаваны ў калектыўным віртуальным зборніку «У вянок Максiму» (Гродна, Гродзенскае абласное аддзяленне саюза пiсьменнiкаў Беларусi). Цыкл складаецца з сямі вершаў:

  • Вместе! (Максиму Богдановичу. «Страцім-лебедзь – горды, моцны птах». М.Богданович)
  • Разам! (Аўтарскі пераклад верша «Вместе!»)
  • Подмена (Голос Максима в защиту белорусского языка)
  • «На белорусском больнее, наверно…»
  • Мадонна Максима Богдановича («Поистине она выполняет высшее назначение женщины». М.Богданович)
  • Максимум. Акростих
  • Последняя земляника

Аўтарскае прачытанне вершаў у наступным відэароліку: