Выстаўка “Паштоўка. Гісторыя і сучаснасць” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
9 Кастрычнік
З 9 кастрычніка 2020 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Паштоўка. Гісторыя і сучаснасць”, якая дэманструе паштоўкі з калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, а таксама прыватную калекцыю паштовак філакартыста Л.І.Ліс. Прадстаўлены паштоўкі ад пачатку ХХ ст. да пачатку ХХІ ст., якія былі выдадзены ў Германіі, Францыі, Іспаніі, Польшчы, ЗША, Расіі, Рэспубліцы Беларусь.
Паштоўкі, якія экспануюцца на выстаўцы, дэманструюць разнастайнасць сюжэтаў і вобразаў і дазваляюць прасачыць адметныя асаблівасці мастацкага афармлення паштовак розных краін.