Віртуальны праект «Максім Багдановіч на мовах свету»

Вярнуцца да падзей
17 снежань

Праект «Максім Багдановіч на мовах свету» прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Удзельнікамі чарговага выпуску праекта сталі студэнты філалагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У іх выкананні прагучалі вершы Максіма Багдановіча на англійскай, польскай, нямецкай, французскай, італьянскай мовах.

Мэта праекта – садзейнічаць далучэнню сучаснага маладога пакалення да культуры, гісторыі і літаратуры нашай Радзімы, яе традыцый і здабыткаў у кантэксце культуры і літаратуры іншых народаў.

Падрыхтоўку студэнтаў да ўдзелу ў праекце «Максім Багдановіч на мовах свету» курыравалі намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай працы філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы Мардзечка Святлана Сяргееўна і педагог-арганізатар ГрДУ імя Я.Купалы Мардзечна Віктар Валер’евіч.

Паглядзець відэаролікі вы зможаце на афіцыйным сайце музея Максіма Багдановіча (у раздзеле “Навіны”) або клікнуўшы па выяве.