Літаратурна-музычнае мерапрыемства «Я хацеў бы спаткацца з Вамі»

Вярнуцца да падзей
17 снежань

16 снежня 2021 г. у Новым замку адбылося мерапрыемства «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…», прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», студэнты і выкладчыкі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы», вучні ДУА «Гімназія № 4 г.Гродна», настаўнікі ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна», навучэнцы УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» і УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў», члены гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея».

Верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…», паэтычнае пасланне Максіма Багдановіча, прагучаў у выкананні дырэктара УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» Юрыя Віктаравіча Кітуркі.

Народна-песенныя традыцыі нашых продкаў госці мерапрыемства згадалі разам з удзельнікамі фальклорнага ансамбля «Кужаль» УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў». Кіраўнік ансамбля – Наталля Антонаўна Вікунья-Аррыетта.

На мерапрыемстве «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…» былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога літаратурнага конкурсу інтэрнэт-праектаў «Я не самотны» (да 130-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча). Арганізатарам конкурсу выступілі прадстаўнікі гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Конкурс быў праведзены па трох намінацыях: «Публікацыя на сайце», «Апублікаваны відэаролік», «Пост у сацыяльны сетках». У кожнай намінацыі былі вызначаны па тры прызавыя месцы. Дыпломамі і памятнымі падарункамі пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі старшыня гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч і намеснік старшыні, аўтар ідэі конкурсу, Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык.

Няхай заўсёды яркае сонейка паэзіі Максіма Багдановіча свеціць вякамі, свеціць нязгасна і сагравае цеплынёй сэрцы нашчадкаў паэта!