“Восень у лесе”

Вярнуцца да падзей
8 Кастрычнік

Сёння ў нас у музеі былі навучэнцы 4 класа сярэдняй школы № 12.  У рамках абанемента музейна-адукацыйнай праграмы яны наведалі занятак “Восень у лесе”. Гэты музейны занятак быў распрацавана спецыяльна да новага навучальнага года. Занятак правяла навуковы супрацоўнік аддзела прыроды В.А.Тарасюк.

Навуковымі супрацоўнікамі распрацаваны музейна-адукацыйныя праграмы для пачатковай, сярэдняй і старэйшай школы. Абанемент дазваляе скласці свой займальны план заняткаў на ўвесь навучальны год. Больш падрабязна аб праграмах можаце даведацца ў раздзеле Школы на нашым сайце grodno-museum.by.