Выстава “Загадка мастацкага кода”

Вярнуцца да падзей
10 Кастрычнік

У Сенатарскай зале пачала экспанавацца выстава “Загадка мастацкага кода”. Увазе гледачоў прадстаўлены творы, якія захоўваюцца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Шмат з іх дэманструюцца ўпершыню, ёсць і тыя працы, якіх не бачыў самы зацікаўлены аматар нашых выстаў.

У экспазіцыі вы не ўбачыце традыцыйнага пейзажа, нацюрморта ці партрэта. Але заўважлівы глядач можа паспрачацца, што яны прысутнічаюць, толькі прасякнуты сімвалічным гучаннем і шматлікімі знакамі. Выяўленчае мастацтва – гэта таямніца, якую кожны спрабуе пазнаць і расшыфраваць, і магчыма, па-свойму. А што бачыш ты?