Паважаныя сябры!
Наша акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню льва, “Палічым ільвоў у музеі” завяршылася. Дзякуем усім, хто дапамог нам падлічыць ільвоў у экспазіцыі Новага замка.
Такім чынам, падводзім вынікі:
Першы леў – цар звяроў, якому прысвечаны гэтая акцыя.
Другі леў – скульптура.
Трэці леў – на карціне “Дон Кіхот (сцэна з ільвом)”.
Тры львы на парадным шчыце і яшчэ чатыры львы на другім шчыце. Ужо дзесяць ільвоў.
Адзінаццаты леў – выява апостала Марка на царскіх саламяных варотах.
Яшчэ два львы – на даспехах, на наплечніках. Гэта дванаццаты і трынаццаты львы.
Яшчэ два львы (дакладней львіныя пысы) упрыгожваюць камінны гадзіннік. Гэта чатырнаццаты і пятнаццаты львы.
Дзве львіныя пысы на шафе. Гэта ўжо сямнаццаць ільвоў.
І два сфінксы на ўязной браме ў Новы замак – іх таксама лічым за львоў – гэта ўжо дзевятнаццаць ільвоў.
Ці можа мы што прапусцілі?
І як мы пісалі, тэма львоў атрымала нечаканы паварот. На скульптурнай пары “Вакх і Вакханка” заўважылі шкуры львоў. Гэта нагадвае, што паляванне на львоў стала адной з прычын змяншэння папуляцыі гэтых жывёл.
Як бачым, ільвоў у нашай экспазіцыі шмат. Інфармацыю пра гэтыя экспанаты чытайце ў музейным інстаграме.
Мы дзякуем усім, хто прыняў удзел у нашай акцыі. І адзначаем самых актыўных – ці самых уважлівых – нашых наведвальнікаў. Найбольшая колькасць ільвоў, якіх знайшлі нашыя наведвальнікі, – гэта пяць. Мы звяжамся з пераможцам. Яго чакае прыз – запрашэнне на дзве асобы ў Стары замак, які адчыне свае дзверы для наведвальнікаў у хуткім часе.