Выстаўка да Міжнароднага жаночача дня

Вярнуцца да падзей
2 сакавік

На пачатку вясны 8 сакавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Да гэтага свята далучаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Нашых наведвальнікаў мы зможам парадаваць выстаўкай, якая будзе экспанавацца ў фае Новага замка.

На выстаўцы прадстаўлены дэкаратыўныя кампазіцыі шклозавода “Нёман” (г.Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) з музейнай калекцыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Сярод экспанатаў можна ўбачыць дэкаратыўную кампазіцыю “Дзьмухаўцы” Сідарэвіч Г.М., дэкаратыўны набор з кветкамі Шэціка С.І., плады граната з кампазіцыі “Колер граната” Ткачовай А.В., аўтарская работа “Ружы” і туалетны набор вядомай мастачкі Мягковай Л.М.

Выстаўка будзе дзейнічаць з 3 па 13 сакавіка (з 10.00 да 19.00, панядзелак – выхадны).

Жадаем усім прыемных уражанняў!

Са святам, дарагія жанчыны!