Выстаўка «Гародня натхняе на вершы, на мары…» у музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
27 жнівень

У Музеі Максіма Багдановіча з 26 жніўня 2020 года працуе выстаўка «Гародня натхняе на вершы, на мары…», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.

Гродна – старажытны казачны горад, напоўнены цікавымі гісторыямі і вядомымі ўнікальнымі помнікамі архітэктуры. Гродзеншчына асветлена талентам пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў. Вершы, паэмы, песні і карціны выдатна адлюстроўваюць гісторыю гродзенскай зямлі, знакамітых дзеячаў навукі і культуры Прынямоння. Наша выстаўка дае магчымасць сучаснікам па-новаму глянуць на старажытны горад.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі і літаратурныя альманахі, якія адлюстроўваюць культурнае і літаратурнае жыццё Гродзеншчыны:

  • “Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў…”/ склад. Л.Кебіч, А.Ласмінскі (Гродна, 2008)
  • А.Петрушкевіч “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай” (Гродна, 2015)
  • літаратурны альманах “Новы замак” (Мн., 2015)
  • А.Пяткевіч “Слова і кніга Прынёмання” (Гродна, 2016)
  • зборнік паэтаў-настаўнікаў “Поэзия – души движение” (Гродна, 2018)
  • літаратурны альманах “На Нёманскай хвалі” (Гродна, 2019).

На выстаўцы экспануюцца кнігі сучасных гродзенскіх пісьменнікаў:

  • Л.Кебіч “Непераможны колер охры” (Гродна, 2008)
  • Д.Бічэль “Мост Святога Францішка” (Мн., 2010)
  • Б.Ермашкевіч “Абярэг” (Гродна, 2012)
  • Г.Скаржынская-Савіцкая “Казкі-чамучкі” (Мн., 2013)
  • А.Брусевіч “Апошні дзень” (Мінск, 2013)
  • А.Чобат “Планета” (Гродна, 2016)
  • Д.Радзівончык “Навстречу попутному ветру” (Гродна, 2018)
  • Н.Чакліна-Гарбачова “Венок сонетов” (Гродна, 2019)
  • А.Чэпукене “Осень жизни меня не печалит” (Гродна, 2019).

Таксама прадстаўлены паштоўкі з краявідамі Гродна, рукапіс верша У.Караткевіча “Каложа”, фотаздымкі з выявамі гродзенскіх пісьменнікаў падчас розных мерапрыемстваў у Музеі Максіма Багдановіча.

 

Запрашаем на выстаўку!

Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (штодзённа).