Выстаўка “Імгненні стагоддзя” БелТА прадстаўлена ў Старым замку

Вярнуцца да падзей
14 жнівень

Выстаўка “Імгненні стагоддзя” прымеркавана да 100-годдзя Беларускага тэлеграфнага агенцтва. На фотаздымках прадстаўлены розныя падзеі, якія натавалі карэспандэнты БелТА на працягу 100 гадоў: пасляваеннае аднаўленне, працоўныя будні і святочныя імпрэзы, культурныя і спартыўныя дасягненні і штодзённае жыццё Беларусі. Выстаўка ўжо экспанавалася ў Брэсце, Мінску, Віцебску. У Гродне яна была дапоўнена стэндамі, якія адлюстроўваюць гісторыю Фестывалю нацыянальных культур і Аўгустоўскага канала.

14 жніўня адбылася прэзентацыя выстаўкі ў Гродне. На адкрыцці выступіў намеснік генеральнага дырэктара БелТА Сяргей Анатольевіч Адэрыха, які адзначыў працу ўласных карэспандэнтаў па Гродзенскай вобласці.

Пазнаёміцца з выстаўкай “Імгненні стагоддзя” можна падчас наведвання экспазіцыі Старога замка.