Выстаўка «Мова родная, мова дзядоў…» у Музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
17 люты

З 15 лютага 2021 года Музей Максіма Багдановіча запрашае на выстаўку «Мова родная, мова дзядоў…», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 г. рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.

На выстаўцы экспануюцца буквары, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі для падрыхтоўчых класаў і хатняга навучання, часопісы. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены наступныя выданні:

  • С.Паўловіч «Zasieuki» (Вільня, 1937)
  • С.Паўловіч «Першыя зярняткі» (Вільня, 1936)
  • З.Гансероўская, Я.Вернер, Г.Вутке «Прырода з геаграфіяй для ІІІ класа» (Варшава, 1957)
  • А.Севярнёва, С.Шыманская «Беларуская мова» (Мн., 1964, 1968)
  • Н.Сіўко «Буквар» (Мн., 1959, 1964, 1968)
  • А.Шанько «АБВ» (Мн., 1983)

Адным з самых значных выданняў сярод падручнікаў для пачатковай школы сяр. ХХ – пач. ХХI стст. з’яўляецца «Буквар» Анатолія Клышкі. Выдадзены ўпершыню ў 1969 г., буквар перавыдаваўся 23 разы з улікам апошніх дасягненняў псіхолага-педагагічнай навукі.

Цікавасць уяўляюць таксама пісьмовыя прылады і прадметы сярэдзіны ХХ ст.: пенал школьны, ручкі пёравыя, чарніліца, каляровыя алоўкі, компас.

Запрашаем на выстаўку! Кошт – 5 кап.

Музей працуе з 10.00 да 18.00.