Выстаўка памяці спаленых вёсак Гродзеншчыны

Вярнуцца да падзей
21 жнівень

Выстаўка “Галасы спаленых вёсак” складаецца з фотаздымкаў мемарыялаў, якія ўзведзены на месцах вёсак Гродзеншчыны, якія былі спалены нямецка-фашысцкімі акупантамі летам 1943 года. Апрача іх экспануюцца ўнікальныя здымкі спалення фашыстамі вёскі Княжаводцы ў Мастоўскім раёне, якія былі здабытыя ў палоннага нямецкага салдата. Усяго летам у ваколіцах Гродна былі спаленыя вёскі Шаулічы, Княжаводцы, Шкленск, Пузавічы, Сіні Камень, Полымя і інш.