Падчас прац на Старым замку былі знойдзены рэшткі драўляных канструкцый

Вярнуцца да падзей
22 жнівень

У працэсе даследавання культурнага слоя археолагі дайшлі да бруку, якім калісьці быў выкладзены двор замка. Пад брукам, пасля зняцця сарака сантыметраў пясчанай падсыпкі, даследчыкі натыкнуліся на канструкцыю з дрэва. Ёй аказалася пабудова канца XIV ст., якая падзяляецца на жылое памяшканне і памяшканне гаспадарчага прызначэння. Падлога зроблена з габляваных дошак шарынёй да 40 см. Непасрэдна ў памяшканнях былі знойдзены донца ад бочкі, драўляная лапата для выемкі хлеба з печы, фрагмент хамута. Драўляныя прадметы былі закансерваваны для лепшага захавання і далейшага іх вывучэння. Пад падлогай археолагі адшукалі шэраг металічных прадметаў, у тым ліку ўпрыгажэнняў. Пасля дэтальнай фіксацыі аб’екта пачалася разборка пабудовы. Аднак выявілася, што ніжэй знаходзяцца рэшткі яшчэ адной канструкцыі больш ранняга перыяду. Якое прызначэнне яна мела – яшчэ давядзецца высветліць археолагам.

Варта адзначыць, што дзякуючы некаторым уласцівасцям культурнага слою на тэрыторыі Замкавай гары, дрэва ў ім захоўваецца дастаткова добра. Адшуканне падобных аб’ектаў у добрым стане – дастаткова рэдкая з’ява для археалагічных помнікаў на тэрыторыі Беларусі.