З 27 лістапада ў Музеі Максіма Багдановіча дзейнічае выстаўка «Помніш, калі я спаткаўся з табою…», прымеркаваная да 128-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У творах М.Багдановіча каханне – гэта прыгожае, светлае пачуццё, сагрэтае асаблівай цеплынёй і шчырасцю.
Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з’яўляецца «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»). На думку некаторых даследчыкаў, М.Багдановіч прысвяціў «Раманс» Ганне Какуевай – сястры яго гімназічных сяброў. Ганне прысвечаны і цыкл вершаў «Мадонны», паэма «Вераніка», вершы «Учора шчасце толькі глянула нясмела… », «Уймитесь, волнения страсти», «Четвертной акростих».
На выстаўцы экспануюцца рэдкія выданні твораў М.Багдановіча:
- «Вянок паэтычнай спадчыны» (Мюнхен-Нью-Ёрк, 1960)
- «Выбраныя творы» (Мінск, 1940)
- «Творы М.Багдановіча» (Мінск, 1927)
- «Вершы» (Мінск, 1981)
- «Зорка Венера» (Мінск, 1991)
Песні на вершы Максіма Багдановіча – цудоўны ўзор спалучэння музыкі і паэзіі. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены:
- Л.М.Абеліёвіч «Рамансы паводле тэкстаў М.Багдановіча» (Мінск, 1982)
- грампласцінка «Вянок» (Ленінград, 1989)
Музыку прыроды і песеннай душы чалавека здольныя ўспрыняць і раскрыць нашы сучасныя творцы. Кожны аўтар пачуццё прыгожага разглядае і адлюстроўвае па-свойму. На выстаўцы экспануюцца кнігі беларускіх пісьменнікаў:
- Г.Самойла «Зоркі над маўклівай адзінотай» (Мінск, 2011)
- Л.Кебіч «На беразе белай ракі» (Мінск, 2010)
- Н.Чакліна-Гарбачова «Качели» (Гродна, 2009)
- Н.Мацяш «Я Вас люблю… » (Брэст, 1998)
- М.Шаўчонак «Искорка сердца» (Слонім, 2006)
- Р.Баравікова «Рамонкавы бераг» (Мінск, 1974)
- Я.Янішчыц «Пара любові і жалю» (Мінск, 1983)
- Б.Ермашкевіч «Зямлі маёй нераўнавага» (Мінск, 2007)
- Я.Насута «Жыццё пражыць – не поле перайсці» (Гродна, 2012)
- І.Пятрова «Звезда моя Альриша» (Гродна, 2007)
Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 18.00
Увага!!! З 9 снежня 2019 года мы працуем без выходных.