Выстаўка «У зачараваным царстве», прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі

Вярнуцца да падзей
29 сакавік

У Музеі Максіма Багдановіча з 29 сакавіка працуе выстаўка «У зачараваным царстве», прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі. Гэта свята адзначаецца кожны год 2 красавіка – у дзень нараджэння дацкага пісьменніка Ханса Крысціяна Андэрсена.

Кніга – падмурак фарміравання асобы. Яна вучыць нас адрозніваць добрае ад злога, развівае нашу фантазію, знаёміць са светам чароўнага. З дзяцінства кожнаму вядомы казачныя персанажы: Баба-Яга, Кашчэй Бессмяротны, Змей Трохгаловы. Яны выклікаюць у нас шмат успамінаў і лёгка пераносяць у чароўны свет дзяцінства, калі мы суперажывалі добрым персанажам і не любілі дрэнных.

Не менш вядомымі з’яўляюцца і міфалагічныя персанажы: лясун, вадзянік, русалка. Міфалагічныя вобразы найбольш яскрава адлюстроўваюцца ў вершах М.Багдановіча з цыкла “У зачараваным царстве” зборніка “Вянок”.

Увазе наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены кніжныя выданні:

  • М.Багдановіч “Вянок” (1985), “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык” (1995),
  • Р.Барадулін “Азбука не забаўка”(1985), “Індыкала-кудыкала” (1986),
  • В.Кудлачоў “Сонца ранак падарыла” (2008), “Когда дети смеются” (2006), “Нарисую город Гродно” (2003),
  • Т.Сучкова “Необычайные приключения на острове Плаксита”(2022), “Ты куда бежишь, тропинка?”(2017), “Сонечная карусель” (2022),
  • Г.Скаржынская-Савіцкая “Вечарынка” (2008), “А ў нас – зорны час” (2020), “Жамчужына роднага краю” (2022).

Цікавасць уяўляюць гліняныя вырабы народных майстроў: Л.М.Шпектарава “Вожык” (2014), Л.У.Наній “Конь” (1980), “Птушка” (1980).

Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 10 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.