Выстаўка “Велікодная паштоўка”

Вярнуцца да падзей
1 красавік

З 1 красавіка 2026 г. у фае Музея гісторыі Гарадніцы экспануецца выстаўка з фондаў музея “Велікодная паштоўка”.

Аснову экспазіцыі складаюць віншавальныя велікодныя паштоўкі першай паловы ХХ ст., выдадзеныя ў Расіі, Польшчы, Венгрыі. У іх афармленні выкарыстаны традыцыйныя святочныя сюжэты: выявы храмаў, галінак вярбы, кулічоў, фарбаваных яек, маленькіх куранят, ягнят, трусянят і інш.