Выстава ёлачных цацак “Стары куфар, прыгажуня ёлка”

Вярнуцца да падзей
20 снежань

1 снежня ў Авальнай зале адбылося адкрыццё выставы “Стары куфар, прыгажуня ёлка” віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.

У калекцыі Наталлі больш за 5000 экземпляраў. На выставе можна ўбачыць цацкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, цацкі з савецкай сімволікай, “крамлёўскія” цацкі, дзіцячыя фігуркі і цацкі-малюткі. Тэматыка галоўных герояў разнастайная: цырк, асваенне Поўначы, паветраплаванне і космас, серыі казачных герояў.

Экспазіцыя дапоўнена прадметамі, якія захоўваюцца ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, сярод якіх творы жывапісу і выцінанкі.