Выстаўка “Таямніцы народных абярэгаў” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
15 снежань

З 15 снежня 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Таямніцы народных абярэгаў”, прысвечана абярэгам – цікавай з’яве ў традыцыйнай культуры беларусаў. У экспазіцыі: побытавыя рэчы, прылады працы, льняныя вырабы, адзенне са збораў музея, а таксама абярэгавыя лялькі майстрых В.Сідлярэвіч і Г.Жэмчужнікавай, дэкаратыўныя пано майстрыхі А.Панас, вырабы навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” пад кіраўніцтвам С.Круглаполавай (Цэнтр пазашкольнай працы “Прамень” г.Гродна).

Абярэгі (ад грэч. аpotropaios – адводзіць бяду) – прадметы, дзеянні, вербальныя тэксты, абрады, якія засцерагаюць чалавека і яго свет ад хвароб, сурокаў, псуты, няшчасцяў, пагрозы прыродных з’яў (засухі, граду, паводкі, маланкі, навальніцы), нячыстай сілы і інш. Дзеянне абярэгаў складаецца ў тым, каб адагнаць небяспеку, надзяліць аб’екты ахоўнымі ўласцівасцямі і здольнасцю супраціўляцца злу.