Выстава «Жылі-былі казкі» ў Музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
20 люты

З 20 лютага 2018 года Музей Максіма Багдановіча запрашае на выстаўку «Жылі-былі казкі», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены маляўніча ілюстраваныя выданні аўтарскіх і народных казак на беларускай, рускай, украінскай, літоўскай мовах, а таксама пераклады на беларускую мову кітайскіх, японскіх, балгарскіх, чэшскіх казак. Казкі знаёмяць нас з “дзівосным казачным светам”, у якім ёсць свае правілы і свае законы. Асноўны сюжэт казак – гэта супрацьстаянне дабра і зла, у якім, звычайна, дабро перамагае. Казкі бываюць чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, казкі пра жывёлаў. Усім добра вядомы традыцыйныя персанажы народных казак: Баба-Яга, Кашчэй Бессмяротны, Змей Трохгаловы, Васіліса Прымудрая, Іван-Царэвіч і іх чарадзейныя памочнікі: мядзведзь, заяц, воўк, кот, ліса. Героі гэтых казак надзелены незвычайнай сілай, розумам, адвагай, кемлівасцю.

На выстаўцы экспануюцца наступныя кнігі:

  • «Лісіца і журавель. Беларуская народная казка»
  • В.Кудлачоў «Как медведь ходил за мёдом»
  • С.Шушкевіч «Казачны церам»
  • У.Лучук «Казкова орбіта»
  • Секара Ондржэй «Прыгоды мураша Ферды»
  • Скучайтэ Рамутэ «Kiskiu Troleibusa»
  • «Медуза і малпа. Японскія казкі»
  • «Залатая ракавінка. Кітайскія народныя казкі» і інш.

Запрашаем на выставу! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).