З 17 снежня ў Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка «Ад куфара да шкатулкі»

Вярнуцца да падзей
18 снежань

У экспазіцыі прадстаўлены этнаграфічныя рэчы побыту з фондаў музея: куфры, каробкі, скрыні з дрэва, лазы, саломы, бяросты, бытаваўшыя на Гродзеншчыне ў пач. ХХ ст., а таксама шкатулкі, аздобленыя разьбой, выпальваннем, інкрустацыяй саломкай, роспісам і інш. Выстаўка знаёміць з цікавымі фактамі з гісторыі бытавання на Беларусі куфараў і шкатулак. Дапаўняюць выстаўку выцінанкі гродзенскага майстра С.В.Муліцы, паштоўкі з калекцыі Л.І.Ліс.