З 23 снежня ў Сенатарскай зале Новага замка працуе выстава «Зімовае сонцастаянне – зімовы сонцаварот»

Вярнуцца да падзей
24 снежань

СОНЦА – галоўны герой выставы. Сонца, як цэнтральная сэнсавая  ВОСЬ, на якую нанізваюцца ўсе вобласці чалавечага жыцця, цесна звязвае чалавека з  касмічнымі з’явамі, падае яго часткай гэтай Вялікай сістэмы, у яе паслядоўным кругазвароце …

ПАДЗЕЯ, якой прысвечана выстава – З’ЯВА ЗІМОВАГА СОНЦАСТАЯННЯ –  ў астранамічным дачыненні КРОПКА АДЛІКУ НОВАГА ГОДА.

На выставе прадстаўлены творы ў большасці сваёй з фондаў музея. Перыяд іх стварэння досыць шырокі (з 1986 па 2017 гг.), побач з беларускімі майстрамі арганічна суседнічаюць літоўскія мастакі.

Уваходныя білеты:

  • для школьнікаў — 1 рубель 00 капеек.
  • для студэнтаў і пенсіянераў — 1 рубель 50 капеек.
  • для астатніх наведвальнікаў — 2 рублі 00 капеек.