Запрашаем на майстар-клас па акцёрскім майстэрстве

Вярнуцца да падзей
12 сакавік

Мы запрашаем вас на майстар-клас па акцёрскім майстэрстве, прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатра.

Гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў тэатральнай практыцы, папрацаваць з голасам, эмоцыямі. Удзельнікі пазнаёмяцца з базавымі практыкаваннямі акцёрскага трэнінгу і змогуць раскрыць свае творчыя здольнасці.

У праграме:

– практыкаванні на сілу і гучнасць голасу;

– практыкаванні на ўпэўненасць у самім сабе і сваіх магчымасцях;

– акцёрскія сцэнкі і імправізацыя;

– выразнае чытанне мастацкіх твораў.

Месца правядзення: Новы замак, вул. Замкавая, 20

Дата і час: 28.03 в 14:00

Папярэдні запіс:

71-86-88

+375 (29) 61-48-235 (А1)

+375 (29) 776-65-88 (МТС)

Працягласць – да 2 гадзін.

Колькасць месцаў абмежавана.