Запрашаем на мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня зубра

Вярнуцца да падзей
14 Кастрычнік

Зубр з’яўляецца не толькі самым буйным прадстаўніком беларускай фаўны, але і адным з вядомых сімвалаў Беларусі.

Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца шмат цікавых фактаў пра зубра, яго асаблівасці, лад жыцця і значэнне для нашай краіны, а таксама ўбачаць сям’ю зуброў у экспазіцыі музея.

Пасля пазнавальнай часткі ўдзельнікаў чакае творчы майстар-клас, падчас якога яны змогуць самастойна намаляваць зубра.

Дата: 23 кастрычніка

Месца: Новы замак, вул. Замкавая, 20

Час: 14:00

Кошты: школьнікі, дашкольнікі – 7 рублёў; дарослыя – 15 рублёў.